Belavia шукае работнікаў на дыстанцыйную працу (10 тыс. метраў над зямлёй)

З 2021 года ў Belavia прыкметна скарацілася геаграфія палётаў / @belavia_official
З 2021 года ў Belavia прыкметна скарацілася геаграфія палётаў / @belavia_official

Нацыянальная кампанія Belavia абвясціла набор бортправаднікоў. У кампаніі кажуць, што патрабаванняў да спашукальнікаў "крыху менш, чым да касманаўтаў". Ёсць абмежаванні ва ўзросце (кандыдату павінна быць ад 18 да 35) і росце (ён павінен быць не ніжэйшы за 165 см). Акрамя таго, кандыдат павінен мець адукацыю не менш як вышэйшую (або ў гэты момант вучыцца ў ВНУ завочна). Веданне англійскай мовы павінна быць на ўзроўні, не ніжэйшым за Pre-Intermediate, вітаецца веданне іншых замежных моў. Акрамя таго, у кандыдата не павінна быць шкодных звычак і татуіровак на адкрытых частках цела.

У якасці бонуса спашукальнікам прапануюць "магчымасць працаваць дыстанцыйна (10 тыс.метраў над зямлёй)" і "павысіць сваю шматзадачнасць да нябёсаў". Пра памер зарплаты не пішуць.

Нагадаем, пасля інцыдэнту з самалётам авіякампаніі Ryanair беларуская авіякампанія трапіла пад санкцыі, для яе закрыліся еўрапейскія кірункі. З вясны 2022 года самалёты Belavia адмовіўся абслугоўваць і Ізраіль. З Belavia ў цяперашні час можна паляцець у розныя гарады Расіі, краіны СНД, ААЭ і Турцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі