Белстат: Насельніцтва Беларусі расце за кошт мігрантаў (відэа)

У Нацыянальным статыстычным камітэце адзначаюць, што натуральнае змяншэнне насельніцтва ў студзені-верасні 2013-га ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зменшылася на 28% і склала 6 247 чалавек. Аднак сёлета ў Беларусі з'явілася 7869 мігрантаў і яны "кампенсавалі натуральныя страты насельніцтва". Таму насельніцтва Беларусі павялічылася, інфармуе "Интерфакс-Запад".



Найчасцей у нашу краіну на сталае жыццё прыязджаюць мігранты з Расіі і Украіны.



Нагадаем, пра станоўчую тэндэнцыю павелічэння насельніцтва ў нашай краіне нядаўна гаварыў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ўлады адносяцца да гэтай праблемы вельмі сур'ёзна, "падлічваецца кожны чалавек". "Нам трэба не 10 мільёнаў чалавек, нам трэба 20 мільёнаў", — казаў кіраўнік дзяржавы на нядаўняй прэс-канферэнцыі (гл. відэа).
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі