Бізнесмен Аляксандр Мураўёў асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі

Бізнесмен Аляксандр Мураўёў асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі

Бізнесмен Аляксандр Мураўёў, адзін з былых уладальнікаў завода "Мотавела", асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Такое рашэнне 30 студзеня вынес суд Фрунзенскага раёна Мінска.

Як інфармуе БЕЛТА, Мураўёва прызналі вінаватым па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу (махлярства, крадзеж і ўхіленне ад выплаты падаткаў). Пакаранне ён будзе адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Як паведамляла Еўрарадыё, Аляксандра Мураўёва супрацоўнікі дзяржбяспекі затрымалі ў чэрвені 2015 года. Ад таго часу ён знаходзіцца за кратамі. Сваёй віны Мураўёў не прызнаў.

Бізнесмен Аляксандр Мураўёў асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі
Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі