Буйныя чыноўнікі фальсіфікавалі дадзеныя пра свае даходы
З такой заявай выступіў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргей Іваноў.
Паводле яго слоў, праверка дэкларацый выявіла некалькі выпадкаў непраўдзівасці прадастаўленай інфармацыі з боку расійскіх чыноўнікаў дастаткова высокага ўзроўня.
Іваноў адмовіўся назваць прозвішчы, аднак адзначыў, што сярод іх ёсць і "сілавікі".
Кіраўнік адміністрацыі дадаў, што неабходна да канца правесці ўсе праверкі па фактах выяўленых парушэнняў, пасля чаго іх абнародуюць. "Калі прыйдзе час, мы аб гэтым аб'явім", — цытуе словы Сяргея Іванова РІА "Новости".
Фота — Fotolia