Чарговы магутны землятрус каля Чылі, мільён чалавек эвакуявалі (відэа)

Магнітуда трэцяга за два дні магутнага землятруса склала 7,4 (за гадзіну да гэтага быў землятрус магнітудай 6,4). Штуршок адбыўся на глыбіні больш за 61 км. Інфармацыі пра разбурэнні і магчымыя ахвяры пакуль няма, адзначае РІА "Новости".



Нагадаем, у ноч на сераду ў паўночнай частцы ціхаакіянскага ўзбярэжжа Чылі адбыўся землятрус магнітудай 8,2. Загінулі 6 чалавек, зніклі без вестак 2 дзяўчынкі. Ёсць параненыя ў суседнім Перу. У раёне чылійскага горада Ікеке было зафіксаванае цунамі вышынёй больш за 2 метры. Агульная колькасць эвакуяваных у сувязі з землятрусам і цунамі склала каля 1 мільёна чалавек.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі