ЧБ па футболе: “Нафтан” і БАТЭ падзялілі ачкі (відэа)

Ключавой гульнёй гэтага туру была сустрэча “Нафтана” і БАТЭ. “Нафтан” імкнецца да прызавых месцаў, а БАТЭ страціў пазіцыю лідара і хоча вярнуцца на першае месца ў турнірнай табліцы. Вынікам гульні стала нічыя — 1:1, прычым навапалачане паводзілі сябе вельмі актыўна і прэсавалі каманду Аляксандра Ермаковіча. Барысаўчане ў сваю чаргу правялі канцоўку матча досыць млява, як быццам перамога не мела для іх значэння. Цяпер, у выпадку заўтрашняй перамогі мінскага “Дынама” над “Слуцкам” разрыў паміж БАТЭ і ягоным галоўным канкурэнтам дасягне 5 ачкоў.

“Дняпро”, які прымаў брэсцкае “Дынама”, даволі нечакана саступіў гэтай камандзе —  0:1. Брэстаўчане лічацца “зручным” для магілёўцаў супернікам, але сёння “Дняпро” страціў ачкі, прычым на сваім полі.

“Нёман” таксама ў сябе дома ледзь звёў вынік матчу з “Белшынай” да нічыі — 1:1, а “Тарпеда-БелАЗ” перамагло “Мінск” — 1:0 і зменшыла шансы сталічнай каманды на месца ў верхняй шасцёрцы.

Заўтра, 10 жніўня, “Шахцёр” прыме ў сябе “Гомель”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі