Чэмпіянат Еўропы па боксе ў Мінску: вялікі спорт і булачкі за 20 еўрацэнтаў

На чэмпіянат Еўропы па боксе ў Мінск прыехалі байцы з 36 краін. Гэтыя статусныя спаборніцтвы слаба рэкламаваліся ― не хакей. Аднак удзельнікі першынства дзеляцца думкамі, што арганізаваны чэмпіянат годна, усё неабходнае для спартсменаў забяспечана. Нават гатэлі месцяцца ў пяці хвілінах пехатой ад Палаца спорта.

Паглядзець на двубоі папрэдняй стадыі магчыма бясплатна. Квіткі трэба набываць на паўфіналы і фіналы. Хоць кошт ліберальны ― ад 55 да 85 тысяч рублёў.  Паўфіналы і фіналы адбудуцца ў пятніцу і суботу.

Беларус Сяргей Лобан (52 кг) перамог малдаваніна Аляксандра Рыскана, прызёра чэмпіяната Еўропы. 

Байцы разаграваюцца перад падынкамі ў распранальнях ці проста ў калідорах Палаца

Кропка, з беларускім фаст-фудам ў холе

Беляшамі і сасіскамі ў цесце байцы не ласуюцца. Большасці трэба трымаць вагу цягам усяго чэмпіяната

Булачкі за 20 еўрацэнтаў. У Заходняй Еўропе такіх коштаў няма

У якасці гледача на спаборніцтвах прысутнічае чэмпіён Еўропы сярод прафесіяналаў Сяргей Рабчанка, папулярны ў Англіі. Прымаць удзел у чэмпіянаце яму забаронена з-за "статусу прафесіянала". Хоць многія зоркі сучаснага бокса пачыналі кар'еру з чэмпіянатаў, якія праводзяцца па алімпійскай схеме, як зараз у Мінску

Вадкага мыла ў прыбіральнях Палаца спорта няма. Але галоўнае, як кажуць, вынік.

Суддзі рыхтуюцца да працы

Сувенірная прадукцыя 

У спецыяльным фотасэрвісе байцам перапісваюць здымкі з іх паядынкаў 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі