Чым кормяць байцоў на чэмпіянаце Еўропы па боксе? (Фота)
У гатэлях, дзе жывуць спартовыя дэлегацыі, арганізавалі кругласутачны шведскі стол “па талонах”.
Удзельнікі чэмпіянату Еўропы па боксе (да суботы, 8 чэрвеня, праходзіць у мінскім Палацы спорту) цэнтралізавана харчуюцца ў сваіх гатэлях ― у “Планеце” і “Юбілейным”.
"Ядзім па талонах у любы дзённы і вячэрні час. Хоць талоны ніхто не правярае, ― праводзіць харчовы лікбез для журналіста Еўрарадыё адзін з байцоў зборнай Беларусі. ― Вось шведскі стол. Хочаш — бяры курыныя катлеткі, хочаш ― рыбу, салат, садавіну, бульбу, рыс, сок”.
Еўрарадыё: “Нармальна, але асартымент не выглядае такім, як, скажам, у турэцкіх гатэлях. Выглядае даволі сціпла”
“Насамрэч, харчаванне арганізавалі вельмі добра. Выглядае, можа быць, і сціпла, але ёсць усё неабходнае для арганізма байца. Мяса тое ж прыгатаванае на пары. Шмат на якіх спаборніцтвах за мяжой значна горш. Бывае так, што на сняданак — шведскі стол, а на абед і вячэру — нейкая нездаровая лухта. І даводзіцца есці асобна. У Мінску ж на спаборніцтвах праблема з харчаваннем не стаіць”.
Супрацоўніцы гатэля "Юбілейны" правяраюць наяўнасць ежы "на ленце"
Літоўская дэлегацыя, пад'еўшы, абмяркоўвае Чэмпіянат Еўропы
Дэсерты Чэмпіяната Еўропы
Сціплы абед аднаго байца: больш нельга, бо трэба трымаць вагу