Ціханоўская: "Я вітаю заклікі да дыялогу, але ніякі дыялог не пачнецца ў турме"

Ціханоўская: "Я вітаю заклікі да дыялогу, але ніякі дыялог не пачнецца ў турме"

Святлана Ціханоўская пракаментавала заклік Уладзіміра Пуціна да дыялогу беларускіх уладаў з апазіцыяй

"Асабіста ў мяне кантактаў з Крамлём не было. Я вітаю заклікі да дыялогу. Але ніякі дыялог не пачнецца ў турме. Усе палітвязні павінны быць вызваленыя, гвалт спынены. Нашы ўмовы ранейшыя", — абазначыла яна перадумовы для дыялогу.

Як распавядала Еўрарадыё, Уладзімір Пуцін на калегіі МЗС Расіі заклікаў афіцыйны Мінск пачаць дыялог з апазіцыяй, каб вырашыць праблемы ўнутры дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі