Дата наступнага паседжання суда над Гайдуковым невядомая
Пра гэта паведаміў праваабаронца Леанід Свецік.
Па словах Свеціка, якія перадае сайт charter97.org, сёння на судзе ішлі допыты сведкаў. Але іх асобы не вядомыя, бо людзі заходзяць і выходзяць з суда, а што адбываецца ўнутры — невядома.
Нагадаем, суд над Андрэем Гайдуковым пачаўся 12 чэрвеня. Ён праходзіць у закрытым рэжыме. 22-гадовага слесара з наваполацкага "Нафтана" вінавацяць у здрадзе дзяржаве. Паводле афіцыйнай інфармацыі, Гайдукова затрымалі "падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы".
Фота з сацыяльных сетак