Дэпутат: “Табакеркі” — гэта схаваная рэклама тытуню

Дэпутат: “Табакеркі” — гэта схаваная рэклама тытуню

16 траўня падчас пасяджэння Палаты прадстаўнікоў дэпутаты раскрытыкавалі перанос “Табакерак” з цэнтральных вуліц да медычных і адукацыйных устаноў. Па словах дэпутатаў, цяпер шапікі з цыгарэтамі стаяць амаль каля школ і дзеці бачаць рэкламу тытуню.

“Мы забараняем гандляваць тытунёвымі вырабамі ў медычных і адукацыйных установах, — сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе і сувязі Андрэй Рыбак. — А на справе (у нас ёсць сведчанні) за 150-200 метраў ад установы адукацыі стаяць шапікі. Мы ставім шапікі, дзе стаяць людзі і купляюць цыгарэты. Дзіця ідзе са школы міма гэтага шапіка”.

Андрэй Рыбак дадае, што патрэбны канкрэтныя рэкамендацыі для мясцовых улад, дзе менавіта павінны стаяць шапікі з цыгарэтамі.

Дэпутат Дзмітрый Шаўцоў гандаль цыгарэтамі праз “Табакеркі” называе “схаванай рэкламай тытуню”.

“Мы гаворым, што Рэспубліка Беларусь — спартыўная краіна, — распавядае Дзмітрый Шаўцоў. — Тыя міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў нас, напэўна, нівелюруюцца гэтымі “Табакеркамі”, і не важна, на якой аддаленасці тыя. Я заклікаю ўсіх звярнуць на гэта сур’ёзную ўвагу”.

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Палітыка лічыць, што ў пытанні з “Табакеркамі” больш паўнамоцтваў трэба даць мясцовым чыноўнікам: “Яны лепш ведаюць, дзе размяшчаць”.

Зараз на вуліцах беларускіх гародоў размешчана 2,5 тысячы “Табакерак”. Па словах дэпутаткі, парушэння антыманапольнага заканадаўства тут няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі