Два беларускія кіроўцы фураў не падзялілі ў Польшчы дарогу
Каля мясцовасці Залессе Любельскага ваяводства ў аварыю трапілі дзве фуры і два легкавыя аўтамабілі.
Адна з фураў, якая перавозіла шэсць новых легкавых аўто, пасля сутыкнення перавярнулася. Як паведамляе мясцовая паліцыя, беларускі кіроўца гэтай фуры меў у арганізме на той момант 2 праміле алкаголю.
Аднак вінаватым у аварыі быў прызнаны іншы кіроўца фуры, таксама беларус. Ён паставіў сваё аўто ў неасветленым месцы на дарозе, у выніку чаго фура з аўтамабілямі ў яго ўрэзалася. Ад адляцеўшых падчас сутыкнення часткаў фураў пацярпелі два легкавыя аўтамабілі, якія ў той момант праязджалі каля месца аварыі.
Вінаваты ў аварыі беларус быў толькі аштрафаваны, а вось яго п’яны суайчыннік адкажа перад судом за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення.
Фота — bymedia.net