Два тэрарыстычныя акты адбыліся сёння ў Стамбуле

Сёння, 10 жніўня, у Стамбуле ў адным з паліцэйскіх участкаў адбыўся выбух. Частка чатырохпавярховага будынка была разбурана. Пасля выбуха адбылася страляніна. Падчас яе два нападаўшых чалавекі былі забіты, быў таксама застрэлены адзін паліцэйскі, паведамляе РІА “Новости”.

Паводле апошніх дадзеных, ад выбуху пацярпелі 10 чалавек, сярод якіх тры афіцэры паліцыі і сем мірных жыхароў. Ніводная тэрарыстычная арганізацыя пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за выбух.

Пасля, ў горадзе адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт, два невядомыя адкрылі агонь па будынку консульства ЗША ў раёне Сарыер. Па папярэдніх дадзеных, агонь па будынку вялі мужчына і жанчына, якія пазней схаваліся з месца злачынства. Падрабязнасці інцыдэнту не паведамляюцца. Інфармацыі аб пацярпелых няма.

Пазней агенцтва Reuters са спасылкай на турэцкі тэлеканал NTV паведаміла, што паліцыя затрымала жанчыну, падазраваную ў нападзе на консульства ЗША ў Стамбуле.

Нагадаем, напады адбыліся падчас маштабнай аперацыі па затрыманні ісламістаў і курдскіх актывістаў, якая пачалася напрыканцы ліпеня.

Фота: 1news.az

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі