Дырэктарку БелаПАН Ірыну Леўшыну адпраўляюць у ІЧУ на Акрэсціна
Дырэктарку і галоўнаую рэдактарку інфармагенцтва БелаПАН Ірыну Леўшыну затрымалі на 72 гадзіны. Пра гэта ТГ-каналу Naviny.by распавяла яе дачка.
Пасля допыту ў Следчым камітэцеЛеўшыну павязуць у ІЧУ на Акрэсціна. Паведамляецца, што да яе дапусцілі адваката.
Раней на Акрэсціна даставілі бухгалтарку БелаПАН Кацярыну Боеву і былога дырэктара Дзмітрыя Наважылава.
Як распавядала Еўрарадыё, зранку 18 жніўня ў супрацоўнікаў БелаПАН адбыліся ператрусы. Частку супрацоўнікаў пасля допытаў адпусцілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.