Дзе глядзець першы паўфінал "Еўрабачання"
Baby Lasagna (Харватыя) на рэпетыцыі першага паўфіналу "Еўрабачання-2024"
Першы паўфінал "Еўрабачання-2024" пройдзе ў шведскім горадзе Мальмё 7 траўня. Ужо некалькі гадоў Беларусь у конкурсе не ўдзельнічае і не транслюе шоу.
Але паглядзець "Еўрабачанне" можна, дзе б вы ні знаходзіліся. Арганізатары вядуць анлайн-трансляцыю і паўфіналаў, і фіналу. Так што жывы эфір даступны для ўсіх (плэер глядзіце ніжэй).
Удзельнікі першага паўфіналу "Еўрабачання" выйдуць на сцэну ў такім парадку:
- Кіпр;
- Польшча;
- Сербія;
- Літва;
- Харватыя;
- Ірландыя;
- Славенія;
- Ісландыя;
- Фінляндыя;
- Партугалія;
- Люксембург;
- Аўстралія;
- Азербайджан;
- Малдова.
Хто выйдзе ў фінал "Еўрабачання", вызначаць вынікі галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Другі паўфінал адбудзецца 9 траўня, а вялікі фінал — 11 траўня. Анлайн-трансляцыі канцэртаў таксама будуць даступныя, мы асобна дадзім на іх спасылкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.