Дзе патусіць на выхадных 11-13 кастрычніка, раіць Вераніка Круглова

Цяперашні візіт лідаркі Kriwi у Мінск звязаны з вакацыямі дачушкі: Вераніка прывезла Ёё пагасціць да дзядуль-бабуль. Сама ж спявачка свой вольны "беларускі" час максімальна накіроўвае на стасункі з сябрамі: падладжваецца пад іх графік, рэжым і рытм. А яшчэ разам з імі наведвае дзе-якія цікавыя імпрэзы.

Раіць схадзіць

Не раіць

Канцэрты

Фестываль Юрыя Башмета:

25-годдзе аркестра п/к Уладзіміра Перліна

 

11 кастрычніка:

Беларуская дзяржаўная філармонія

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17) 331-16-17

Фестываль Юрыя Башмета: Максім Венгераў

 

12 кастрычніка:

Беларуская дзяржаўная філармонія

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17) 331-16-17

Фестываль-трыб’ют “Мы любім Бітлз”

13 кастрычніка:

Мулен Руж Show

Пачатак: 19:00

Квіткі: ад 80 да 600 тысяч

Даведкі: (29)/(33)/(25) 638-4444

Тэатры

“Кармэн”

12 кастрычніка:

Вялікі тэатр оперы і балету

Пачатак: 19:00

Даведкі: ((017) 334-10-41

“Марозка”

13 кастрычніка:

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек

Пачатак: 11:00, 14:00

Даведкі: (17) 327-13-65

Выставы

"Дажынкі"

Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага

Адрас: пл. Свободы, 15
Даведкі: 8 017 321 24 30

Адкрытая з 11:00 да 19:00 да 3 лістапада

Прыезд Веранікі Кругловай супаў з адкрыццём выставы яе сяброўкі, мастачкі Жанны Капуснікавай. І, цалкам натуральна, што адкрыццё "Дажынак" суправаджалася выступам Kriwi.

"Мяне захапляе атмасфера Жанны, тое, наколькі яна ўмее рабіць свята, як яднае вакол сябе класных людзей, прыцягвае іх, як губка. Гэта вельмі добры, вельмі яркі чалавек, каляровы, разумны, з гумарам. І працы яе такія ж", — перакананая Вераніка Круглова. Спявачка раіць пачаць выхадныя менавіта з наведвання выставы Жанны Капуснікавай "Дажынкі", што размясцілася ў галерэі Савіцкага.

Kriwi і Жанна Капуснікава

У суботу і нядзелю сямейства Кругловых накіруецца ў тэатры: у суботу — у тэатр оперы на "Кармэн", а ў нядзелю — на "Марозка" у Лялечны тэатр.

"Марозка" — класная казка, — дзеліцца дзіцячымі ўспамінамі Вераніка. — Яна пакарыла мяне цудам, пераўтварэннем, надзеяй. Натуральна, любая казка дзіця ўражвае. Бо ў ёй дабро перамагае зло і заўсёды прыходзіць справядлівасць. Я дагэтуль жыву, як у казцы. Я веру ў цуд і заўсёды яго чакаю".

Аматараў класічнай музыкі Круглова заклікае наведаць фестываль Юрыя Башмета. У пятніцу 11 ўвечары ў філармоніі будуць святкаваць 25-годдзе Аркестра Рэспубліканскага каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Перліна. Прагучаць творы Моцарта, Баха, Чайкоўскага. А ў суботу 12-га ў межах фэсту выступіць сусветна вядомы скрыпач Максім Венгераў.

Нядзельны вечар Вераніка не выключае, што правядзе ў сталічным "Мулен Руж" на вялікім трыб'ют-фэсце "Мы любім Бітлз", у межах якога выступяць гурты Flat i Apple Tea.

Адным з любімых відаў мастацтва Веранікі Кругловай з'яўляецца кіно. Праўда, пайсці на модную цяпер "Гравітацыю" і прэм'еру "Сталінграда" Круглова адмаўляецца:

"Я не люблю Бандарчука і яго творчасць. А наконт "Гравітацыі"... Я ўсё ж люблю фільмы сур'ёзныя. Я б схадзіла на Мішэля Гандры, напрыклад. Ці проста на любое добрае кіно. Проста з-за атмасферы".

На наступным тыдні Вераніка з дзевяцігадовай Ёё вяртаюцца ў Берлін. Спявачка прызнаецца, што выбіраецца ў Берліне на тамтэйшыя тусоўкі нячаста, бо адчувае "перагруз" ад інфармацыі апошнім часам.

"Калі і хаджу некуды, то ў асноўным з дачушкай, — працягвае спявачка. — Ходзім у Komische Oper ці ў Friedrichstadt-Palast на дзіцячыя імпрэзы. Шмат чаго ў Берліне адбываецца на вуліцы. Мы наведваем вулічныя фэсты і святы. Культура вулічных шоў і вулічных канцэртаў і тэатраў вельмі блізкая па духу і вельмі падабаецца".

І добрая навіна ад Веранікі: Kriwi пачалі пісаць новы альбом. І цягнуць з запісам гэтым разам не збіраюцца!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі