Джуліян Асанж скардзіцца на праблемы з сэрцам

Асанж пакутуе на болі ў сэрцы, а таксама на хранічныя праблемы з лёгкімі і высокі крывяны ціск. Пра гэта выданню Mail on Sunday распавёў адзін з прадстаўнікоў WikiLeaks.

Паводле яго словаў, недахоп вітаміну D, выкліканы адсутнасцю сонечнага святла, можа прывесці да развіцця ў Асанжа астмы і дыябету. Прадстаўнікі эквадорскай амбасады звярталіся да брытанскіх уладаў з просьбай даць Асанжу медыцынскую дапамогу, аднак у Форын-офісе праігнаравалі гэты запыт.

Джуліян Асанж папрасіў прытулку ў эквадорскай амбасадзе, каб пазбегнуць экстрадыцыі ў Швецыю, дзе яго абвінавачваюць у сэксуальным гвалце. Асанж лічыць гэты пераслед палітычна матываваным і засцерагаецца, што Стакгольм выдасць яго ЗША, дзе яму выставяць абвінавачванні ў разгалошванні сакрэтнай інфармацыі.  

Найбольш гучнымі справамі яго праекту WikiLeaks стала публікацыя архіваў узброеных сілаў ЗША аб войнах у Іраку і Афганістане, а таксама дыпламатычнай перапіскі Дзярждэпартаменту ЗША. За абнародаванне сакрэтных матэрыялаў Асанжу ў Злучаных Штатах можа пагражаць смяротная кара, піша Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі