Дзве брэстаўчанкі трапілі ў буйную аварыю ва Украіне
Пад Феадосіяй сутыкнуліся чатыры аўтамабілі: "ГАЗ ВТ", "Дэу-Ланас", "Мазда" і мікрааўтобус "Мэрсэдэс-Спрынтар".
Беларускі і яшчэ 14 пасажыраў (11 з Масквы і Санкт-Пецярбурга, трое з Керчы) былі ў мікрааўтобусе, які ажыццяўляў экскурсію па маршруце Керч — Бахчысарай.
Як паведамляе БелаПАН, у аўтамабіля "ГАЗ-3309" адмовілі тармазы. Каб не заехаць у калону аўтамабіляў наперадзе, кіроўца "ГАЗа" выехаў на сустрэчную паласу. Там ён сутыкнуўся па ўскоснай з "Дэу-Ланас" і "Маздай". А потым ""ГАЗ стукнуў у бок мікрааўтобус, які ў выніку гэтага перакуліўся.
Усе пасажыры "Мэрсэдэса" былі дастаўленыя ў Феадасійскую гарадскую лякарню №1. У 41-гадовай брэстаўчанкі — закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне мозгу, ірваная скальпаваная рана валасяной часткі галавы, выцятая рана вобласці правага локцевага сустава левай кісці, траўматычны шок I ступені. Стан сярэдняй ступені цяжкасці. У яе 29-гадовай зямлячкі — ірваная рана правага пляча, стан лёгкай ступені цяжкасці.
Фота — akhavat.ru