Экс-прэзідэнт ЗША Джордж Буш здзівіўся, пабачыўшы сваё фота з Прыгожыным
Яўген Прыгожын каля Джорджа Буша-малодшага
Экс-прэзідэнт ЗША Джордж Буш-малодшы прызнаўся, што быў здзіўлены нядаўнім адкрыццём, піша Бі-Б-Сі. Ён выявіў, што на саміце "Вялікай васьмёркі" ў Санкт-Пецярбургу ў 2006 годзе яго абслугоўваў Яўген Прыгожын — будучы заснавальнік ПВК "Вагнер", які нядаўна загінуў у авіякатастрофе пры нявысветленых абставінах.
На прэс-канферэнцыі ў Буша спыталі, ці быў ён шакаваны паведамленнямі пра смерць Прыгожына. 77-гадовы экс-прэзідэнт адказаў, што яго шакавала не гэта:
"Але я быў шакаваны, калі нядаўна ўбачыў фатаграфію саміту G8 у Санкт-Пецярбургу, дзе ён апынуўся хлопцам, які мне падаваў ежу. Ён быў поварам Пуціна".
На здымку Джордж Буш разам з жонкай Лаурай вячэрае з Уладзімірам Пуціным, якога суправаджае яго тагачасная жонка Людміла. Каля Буша стаіць Яўген Прыгожын, які трымае бутэльку.
Буш заявіў, што не памятае, як перасякаўся з Прыгожыным. Пры гэтым ён дадаў: "Я толькі ведаю, што выжыў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.