Еўрапарламент створыць камісію для расследавання афшорнага скандалу

Еўрапарламент створыць камісію для расследавання афшорнага скандалу

Еўрапарламент ухваліў заснаванне камісіі па расследаванні афшорнага скандалу, звязанага з "панамскімі дакументамі". Мандат камісіі будзе вызначаны 4 траўняя — на канферэнцыі прэзідэнтаў Еўрапарламента. Галасаванне ў асамблеі адбудзецца на пленарнай сесіі ў траўні ў Страсбургу, перадае РБК.

"Панамскія дакументы" 3 красавіка апублікавала Міжнародная арганізацыя журналістаў-следчых (ICIJ) і Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP). У іх паведамлялася пра незаконныя афшоры сусветных лідараў, бізнесоўцаў і славутых асобаў. Расследаванне грунтуецца на ўцечцы дакументаў з панамскай юрыдычнай кампаніі Mossack Fonseca, якая займаецца паслугамі па рэгістрацыі афшорных кампаній. У прыватнасці, у "панамскіх дакументах" згадваецца бліжэйшае атачэнне расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, а таксама украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка.

Пасля публікацыі дакументаў падаў у адстаўку прэм'ер-міністр Ісландыі. А кіраўнік брытанскага ўраду Дэвід Кэмеран, чый бацька згадваецца ў расследаванні, пасля пратэстаў у Лондане апублікаваў свае падатковыя дэкларацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі