Femen: Мы актыўна рыхтуем новы прыезд у Беларусь

Пра тое, што кіраўнік Беларусі наведае Кіеў 27 ліпеня, актывісткі Femen даведаліся ад Еўрарадыё. Ці сустрэнуць яго ўкраінскія сэкстрэмісткі новай аголенай акцыяй, адна з лідараў Femen Аляксандра Шаўчэнка пакуль не ведае.

Аляксандра Шаўчэнка: “Зараз мы пачнём абмяркоўваць – што ж нам рабіць з гэтым таварышам… А ўвогуле – мы рыхтуем паездку ў Беларусь, таму зараз канцэнтруемся на гэтым. Калі ўжо казаць канкрэтна пра Аляксандра Рыгоравіча, то мы рыхтуемся прыехаць да яго!”

Гэта, кажа Шаўчэнка, будзе помста беларускаму кіраўніку за тое, што здарылася з актывісткамі Femen у Беларусі ў снежні 2011 года і за тое, як ставяцца беларускія ўлады да грамадзянскіх актывістаў у сваёй краіне. Праўда, калі дакладна дзяўчаты прыедуць “помсціць”, не кажа.

Нагадаем, дзяўчаты з'явіліся да месца начоўкі ў Кіеве беларускага кіраўніка з паходнямі (Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся 18 чэрвеня ва Украіне з афіцыйным візітам). На іх целах былі напісаныя заклікі "Жыве Беларусь!", "Fuck dictator!" ды іншыя, паведамляе сайт жаночага руху. Спакой кіраўніка Беларусі, аднак, збераглі міліцыянты і спецназаўцы "Беркута".

У 2011 годзе ў Мінску Femen правялі акцыю супраць Лукашэнкі на прыступках КДБ. Тады ля будынка Камітэта дзяржбяспекі спынілася таксі, з якога выскачылі тры дзяўчыны. На бягу яны скінулі з сябе вопратку, і ўжо топлес сталі на прыступкі будынка. Некалькі хвілінаў дзяўчаты з украінскага руху Femen беспакарана крычалі "Жыве Беларусь!". Пазней дзяўчат затрымалі невядомыя, вывезлі ў лес, дзе адабралі дакументы, аблілі валасы актывістак зялёнкай, здзекаваліся і пагражалі забіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі