Фінансавая міліцыя канфіскавала 49 тэлевізараў на 300 млн рублёў
Гэты тавар перавозілі без кантрольных знакаў.
Работнікі фінансавай міліцыі канфіскавалі 49 тэлевізараў без кантрольных знакаў. Канфіскаваная кантрабанда ацэньваецца больш як на 300 млн рублёў, інфармуе БЕЛТА.
Імпартныя тэлевізары без кантрольных знакаў парушальнікі перавозілі ўначы ў аўтамабілі МАН з Масквы ў Мінск. На ўсю тэхніку, якую фірма-перавозчык везла ў Беларусь, не было не толькі кантрольных знакаў, але і дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё тавару.
Беларускія праваахоўнікі забралі тэлевізары. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў эканамічны суд, які прыме рашэнне наконт правапарушальніка.
Фірму-перавозчык могуць пакараць штрафам да 3,6 млн рублёў (20 базавых велічыняў) з канфіскацыяй кантрабанды або спагнаннем яе кошту.
Фота: finatica.by