Фотафакт: 20 гадоў таму ў Мінску адкрылася штаб-кватэра БНФ "Адраджэнне"

Мінская газета "Голас Радзімы" тады пісала: "Памяшканне атрымалі яшчэ зімой, і на працягу некалькіх месяцаў добраахвотнікі Беларускага народнага фронта, ахвяруючы сваім вольным часам, з дня ў дзень надавалі яму адпаведны выгляд... У канцы чэрвеня нарэшце ўсё было скончана".


У галоўным апазіцыйным офісе Беларусі праводзіліся не толькі партыйныя нарады, але і ўстаноўчыя сходы розных грамадскіх арганізацый, канферэнцыі і "круглыя сталы", выставы, прэзентацыі. У ліпені 2011-га камунальнікі здолелі праз суд выселіць Партыю БНФ з офіса. Фронтаўцы з’ехалі самастойна, без дапамогі міліцыі, забралі з сабой нават уваходныя дзверы, якія калісьці вырабляліся на замову.
 

Пазняк: Калі стварылі ўправу каля Акадэміі міліцыі, гэта была нашая міліцыя

Апошні дзень Управы (фотарэпартаж)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі