Ганна Канапацкая прыйшла на сваё апошняе пасяджэнне парламента ў вышыванцы
Ганна Канапацкая / Зміцер Лукашук, Еўрарадыё
Ганна Канапацкая прыйшла ў вышыванцы на апошняе пасяджэнне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. 4 снежня яна была самай яркай у парламенце.
У канцы лістапада, за некалькі дзён да заканчэння сваіх дэпутацкіх паўнамоцтваў, Канапацкая ўнесла ў Палату прадстаўнікоў праект закона аб гарантыях былому прэзідэнту Беларусі. Праз два дні на пасяджэнні палітрады дэпутатку выключылі з Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Нагадаем, што пры гэтым прэм'ер-міністр Сяргей Румас прапаноўваў Канапацкай працу ва ўрадзе.
Новаабраныя дэпутаты парламента збяруцца на сваё першае пасяджэнне ўжо 6 снежня. На ім не будзе ніводнага прадстаўніка апазіцыі. Як мінімум на чатыры найбліжэйшыя гады пра парламент, дзе яна хоць мінімальна прадстаўленая, давядзецца забыць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.