Гарэў хутар Шаблі, месца правядзення летніх фестываляў
Пажар здарыўся ўначы з 1 на 2 ліпеня.
Хутар Шаблі на Валожыншчыне вядомы па шумных летніх фестывалях "Канцэрты на траве", "Пікнік.by", "Шаманы", "Beatles Shabli" і "Вольнае паветра".
Знаёмыя Уладзіміра Шаблінскага, якія гасцявалі ў доме, пакуль ён быў за мяжой, распалілі печ і пакінулі яе без нагляду. Па папярэдняй інфармацыі, гэта і стала прычынай пажару. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Уладальнік хутара Уладзімір Шаблінскі пакуль не каментуе здарэнне. Таксама невядома, ці будзе перанесены ў іншае месца фестываль "Вольнае паветра", запланаваны на 24 жніўня.
Фота — bymedia.net, Еўрарадыё