Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі першы матч этапа Еўрачэленджа (відэа)
У чацвер каманда Глена Хэнлана ў Інсбруку саступіла зборнай Славеніі — 0:3 (0:2, 0:1, 0:0).
Склад беларускай дружыны быў наступны: Коваль; Гарошка — Стасенка, Сцяпанаў — Кіслы — Угараў (капітан); Антонаў — Філічкін, Стэфановіч — Кавыршын — Плат; Нагачоў — Карэў, Захараў — Кітараў — Дадонаў; Яфіменка — Волкаў — Паўловіч; Равенка, Яскевіч.
Адзначым ўдзел у матчы канадскага беларуса Джэфа Плата, які толькі нядаўна атрымаў права выступаць за нашу зборную.
Сёння беларусы гуляюць са зборнай Францыі, а заўтра — з камандай Аўстрыі.