Хакейная зборная Беларусі выйграла ў Польшчы — 5:3

Хакейная зборная Беларусі выйграла ў Польшчы — 5:3

У чацвер, 2 верасня, хакейная зборная Беларусі на "Мінск-Арэне" выйграла ў Польшчы — 5:3 (4:2, 1:0, 0:1). У другім матчы алімпійскай кваліфікацыі каманда Дэйва Льюіса атрымала валявую перамогу. Ужо на 9-й хвіліне беларусы прайгравалі з лікам 0:2 і было трывожна. Аднак нашыя хакеісты тройчы скарысталі большасць (у адным выпадку гулялі 5 на 3) і выйшлі наперад, шайбы на рахунку Ніка Бэйлена, Андрэя Сцяпанава і Рамана Грабарэнкі. А на апошніх секундах першага перыяду Андрэй Стась робіць лік 4:2! Пасля гэтага вынік гэтага паядынка ўжо не выклікаў сумненняў.

У другім перыядзе беларусы кантралявалі гульню, на 39-й хвіліне пятую шайбу закінуў Андрэй Касціцын. Трэці перыяд выйгралі палякі, дзякуючы шайбе, закінутай на 59-й хвіліне ў большасці.

У іншым матчы алімпійскай кваліфікацыі Славенія разграміла Данію — 3:0. У выніку па 2 перамогі маюць зборныя Беларусі і Славеніі. 4 верасня а 17-й гадзіне яны сустрэнуцца і вырашаць, хто ж атрымае пуцёўку на зімовую Алімпіяду 2018 года ў Паўднёвай Карэі.

Хакейная зборная Беларусі выйграла ў Польшчы — 5:3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі