Хто ўдзельнічаў у Парадзе Перамогі ў Мінску

Цэнтральнай падзеяй Парада Перамогі стаў паказ ваеннай тэхнікі.  Па дадзеных Мінабароны, гледачы пабачылі каля 250 адзінак баявой тэхнікі. Таксама сваё майстэрства паказала каля 5 000 ваеннаслужачых. Гэта курсанты Ваеннай акадэміі Беларусі, унутраных войск МУС, МНС, а таксама група ваеннаслужачых Узброеных сіл Расіі.

Гледачы ўбачылі  не толькі аўтамабілі і танкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, але і сучасную баявую тэхніку: браніраваныя аўто, зенітна ракетныя комплексы, артылерыю, сістэмы залпавага вагню.

Акрамя гэтага ў парадзе ўдзельнічала авіятэхніка Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны: баявыя верталёты Мі-8, Мі-24, знішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25, ваенна-транспартны самалёт Іл-76, пілатажная група "Белая Русь" на самалётах Л-39, а таксама расійская авіяцыйная тэхніка — група з чатырох Як-130 і бамбавікоў Су-34.

Асаблівасцю парада, прысвечанага 70-годдзю Перамогі стаў удзел аркестра ВПС ЗША ў Еўропе пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Майкла Менча, у складзе якога каля 40 музыкаў.

У завяршэнне парада адбыўся пляц-канцэрт роты ганаровай варты ў складзе больш за сто чалавек і выступленне зводнага ваеннага аркестра Узброеных сіл Беларусі, а затым — спартыўна-тэатралізаванае шоў.

Увечары ў Мінску і абласных цэнтрах Беларусі дадуць святочныя салюты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі