Інфляцыя з’ела палову школьнага абеду

“Растуць кошты гэтак жа, як і кошты на прадукты. Апошні раз сума мянялася ў кастрычніку. А так, мяняецца два разы на год, дзесьці”, — расказваюць Еўрарадыё у камбінаце школьнага харчавання. Тут запэўніваюць, што надбаўкі на абеды не ставяць.

Паесці ў школьнай сталоўцы за два гады стала удвая даражэй:

“Калі цяпер кошт экспрэс-сняданку —  да 9 тысяч, экспрэс-абед — да 12 тысяч. У 2011 годзе абед+экспрэс-сняданак каштавалі 10 тысяч”, — робяць калькуляцыю ў камбінаце школьнага харчавання Партызанскага раёну Мінска.

Калі ў школе і абедаць і снедаць, атрымаецца каля 21 тысячы ў дзень! За месяц будзе ўжо больш за 400 тысяч рублёў.

У 51 сталічнай школе 100% харчаванне, даюць справаздачу ў адміністрацыі. І называюць кошт абедаў для школьнікаў у сярэднім — 15 тысяч рублёў за дзень.

“Калі бацькі разумеюць, хочуць каб школьнік быў здаровым, то, канешне, іх дзеці харчуюцца”.

А вось у 174-й мінскай гімназіі Еўрарадыё знаходзіць школьнікаў з “непераноснасцю дзяржаўнага харчавання”, такіх менш за 5%.

“Бывае такое — непераноснасць дзяржаўнага харчавання.. Ёсць дзеці, якім дырэктар дазваляе. Але мы спрабуем іх зацікавіць, некалькі меню прапаноўваем”, — у гімназіі агучваюць прыкладнае меню абеду: бульба, салацік, каша, гарбата.

Абед у сталовай з чатырох страў для аднаго чалавека ў снежні 2013 каштуе 25 тысяч рублёў, паведамляе Белстат. Такі ж абед у снежні 2011 каштаваў 9 тысяч, а ў 2012-м 14 тысяч.

Фота Еўрарадыё

Школьны абед: для багатых — 15 тысяч, для іншых — 9

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі