Калеснікава: Вераніка Цапкала не папярэджвала штаб пра ад'езд у Маскву

Калеснікава: Вераніка Цапкала не папярэджвала штаб пра ад'езд у Маскву

Прадстаўніца аб'яднанага штаба Марыя Калеснікава кажа, што Вераніка Цапкала не папярэджвала іх пра меркаваны ад'езд у Маскву. 9 жніўня Цапкала паведаміла сваім калегам, што праз некалькі гадзінаў яна будзе ў Маскве і там прагаласуе.

"Са свайго боку і ад імя штаба хачу сказаць, што мы паважаем яе выбар, бо ў гэтай складанай сітуацыі кожны чалавек вырашае для сябе сам, якім чынам засцерагчы сябе і сваю сям'ю. Натуральна, калі яна адчувае пагрозу — гэты выбар правільны, таму што вельмі важна асабіста для сябе знаходзіцца ў бяспецы або хаця б адчуваць гэта", — сказала Калеснікава ў эфіры Радыё "Свабода".

Як кіраўніца штаба Віктара Бабарыкі, яна перапісваецца з затрыманым экс-прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду. Але, па словах Калеснікавай, да яе перасталі даходзіць лісты Бабарыкі, як і яму не даходзяць лісты ад яе. Інфармацыю пра экс-банкіра яна атрымлівае ад тых, каму лісты Бабарыкі даходзяць.

"Мы ведаем, што з ім фізічна ўсё ў парадку, што ён у курсе сітуацыі. Ён піша нам лісты, у якіх падбадзёрвае і перадае, што мы, натуральна, павінныя трымацца разам, што мы дзейнічаем правільна і што не павінны здавацца і павінны ведаць, што пачуццё ўласнай годнасці — гэта самае важнае, што ў нас ёсць, і любы з нас можа вельмі моцна паўплываць на на гэтыя змены і перамены", — кажа Калеснікава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі