Калі ў краме не разлічваюць на картцы, можна паскардзіцца падаткавікам
Падатковыя органы Беларусі пачалі прыём звестак ад грамадзян пра факты адмовы ў абслугоўванні ўладальнікам пластыкавых картак.
Адмова прымаць картку з-за непрацаздольнасці абсталявання ці з іншых прычынаў можа быць парушэннем нарматыўных актаў, якія тычыцца абсталявання арганізацый гандлю і сервіса плацёжнымі тэрміналамі. Таму падатковыя органы пачалі збор такіх фактаў, інфармуе БЕЛТА.
Кожны пакупнік або кліент установы, якога не разлічылі па картцы, можа патэлефанаваць на нумар 8-017-229-79-79 у буднія дні з 9.00 да 18.00 (перапынак з 13.00 да 14.00).
Інфармацыю ад насельніцтва будуць аналізаваць. У далейшым яна можа стаць падставай для правядзення кантрольных мерапрыемстваў.