Кантынентальная хакейная ліга аштрафавала на 1500 долараў омскі "Авангард"

Нагадаем, Касціцын палічыў несправядлівым выдаленне да канца матча партнёра па камандзе Сяргея Шырокава і назваў суддзяў "цыркачамі", перадае goals.by.



"Проста яны судзіць не ўмеюць, вось і ўсё", — такую выснову зрабіў беларускі хакеіст.



КХЛ нагадала "Авангарду", што ў адпаведнасці з рэгламентам клуб абавязаны не дапускаць публічных негатыўных выказванняў пра судзейства з боку гульцоў і трэнераў на працягу 24 гадзінаў пасля паядынку.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі