КДБ абвяргае, што спрабаваў працаваць у Расіі

Пра гэта прэс-сакратар КДБ Артур Стрэх заявіў у каментары Радыё "Свабода". Па яго словах, гэта абсурдная інфармацыя, да таго ж яна мае яўна правакацыйны характар.



Артур Стрэх пацвердзіў, што ў адпаведнасці з заканадаўствам дзеянні супрацоўнікаў КДБ на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі немагчымыя.



Нагадаем, што па звестках СМІ, топ-менеджара ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" Дзмітрыя Самойлава спрабавалі затрымаць 25 кастрычніка ў Маскве. Паведамляецца, быццам гэта былі супрацоўнікі беларускага КДБ. Пасля гэтага служба бяспекі "Уралкалія" ўзяла пад ахову ўсіх супрацоўнікаў кампаніі, да якіх праяўляюць аператыўную цікавасць беларускія сілавікі.



Фота — kgb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі