КДБ не каментуе звесткі пра затрыманне "правай рукі" мільярдэра Прохарава

Расійскія СМІ паведамляюць, што ў Мінску затрымалі расійскага бізнэсоўца Максіма Фінскага. Яго называюць "правай рукой" палітыка і мільярдэра Міхаіла Прохарава. Паводле СМІ, асноўны партнёр Прохарава і былы дырэктар кампаніі "Інтэргеа" знаходзіцца ў ізалятары КДБ.

Тым часам КДБ Беларусі пакуль не каментуе гэтую інфармацыю, перадае БелаПАН.

Як інфармуюць расійскія СМІ, Фінскі уцёк з-пад хатняга арышту і пакінуў Расію. На яго пачалі крымінальную справу і спярша трымалі ў СІЗА, а потым — пад хатнім арыштам. Паведамляецца, што бізнэсовец не змог расплаціцца з мноствам пазык, узятых у расійскіх банкаў і іншых інвестараў.

У Беларусь Фінскі нібыта прыехаў з фальшывым пашпартам на імя нейкага Уласава. Ён планаваў праз Мінск перабрацца ў Франкфурт, а адтуль — у Маямі. З-пад хатняга арышту Фінскі, нібыта, уцёк на машыне службы бяспекі Прохарава. Расійскія аператыўнікі прыляцелі па Фінскага ў Мінск, аднак беларускія спецслужбы адмовілі ў экстрадыцыі бізнэсоўца. Паведамляецца, што Беларусь хоча з фінансавых прычынаў утрымаць Фінскага на сваёй тэрыторыі.

Фота — kommersant.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі