Колькасць ахвяраў непальскага землятрусу перавысіла 3000 чалавек. Фота

Павялічылася колькасць вядомых ахвяраў грандыёзнага землятрусу ў Непале, які адбыўся ў суботу, 25 красавіка. Паводле апошніх звестак, пры землятрусе загінулі больш за 3000 чалавек, перадае РБК. Больш за 6500 чалавек атрымалі траўмы.

Нагадаем, што магнітуда землятруса склала 7,9 бала. Пасля асноўнага штуршка адбылася серыя афтэршокаў, прычым магнітуда самага моцнага з іх дасягнула значэння 6,8. Агулам за суткі ў Непале адбылося каля 48 падземных штуршкоў.

Землятрус адчуваўся таксама ў суседняй Індыі і яе сталіцы Дэлі. Акрамя таго, стыхія выклікала сход лавіны на Эверэсце. У выніку гэтага, загінулі 22 альпіністы, а яшчэ 217 спартоўцаў лічацца зніклымі без вестак.

Фота — AFP, Russian Look, Reuters, AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі