Коля Лукашэнка развёз кавуны з Драздоў інвалідам і сіротам (фота, відэа)
А таксама іншыя дары палёў з рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы.
Першая партыя ўраджаю, сабранага на тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Драздах, паступіла ў аўторак ў мінскія Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў і Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна. Бульбу, агуркі, памідоры, кабачкі, дыні і кавуны развозіў малодшы сын кіраўніка краіны, Мікалай Лукашэнка.
Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў невыпадкова быў абраны для дастаўкі першай партыі прадукцыі. У снежні шэфства над установай узялі вучні Астрашыцка-Гарадоцкай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы, у якой вучыцца Мікалай Лукашэнка. З гэтага часу школьнікі пастаянна наведваюць пажылых людзей, запрашаюць да сябе ў госці, выступаюць з мастацкімі пастаноўкамі. Як паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант, тут былі вельмі радыя вітамінным пачастункам.
У Дзіцячым гарадку таксама з вялікім задавальненнем прынялі прывезеную прадукцыю. З 90 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія пражываюць тут, у Мінску цяпер засталіся толькі 15, астатнія выехалі на аздараўленне. Хлопцы правялі для гасцей невялікую экскурсію, паказалі, як яны жывуць, чым займаюцца ў вольны час, як трэніруюцца.