Kyky з'явіўся на новым дамене — kyky.io
Рэдакцыя абяцае публікаваць матэрыялы таксама ў сацыяльных сетках.
Сайт kyky.org з'явіўся на новым дамене — цяпер яго імя kyky.io.
Як паведамляла Еўрарадыё, 18 чэрвеня стала вядома, што Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта kyky.org. Нагодай сталі некаторыя матэрыялы, прысвечаныя Дню Перамогі: чыноўнікі мяркуюць, што аўтары матэрыялаў аспрэчваюць "значнасць гэтай падзеі ў гісторыі дзяржавы" і такім чынам "скажаецца гістарычная праўда пра Вялікую Айчынную вайну".
Першы пайшоў: Мінінфармацыі абмежавала доступ да сайта kyky.org
У другой палове дня 18 чэрвеня некаторыя правайдары пачалі блакаваць доступ да сайта.
Беларускія правайдары пачалі блакаваць сайт kyky.org
У сваёй заяве з гэтай нагоды рэдакцыя kyky.io адзначае: "Мы лічым, што меркаванні нашых аўтараў не могуць нанесці шкоду інтарэсам Беларусі. KYKY.org — сайт меркаванняў. Розных меркаванняў. Да ўчорашняга дня мы не ўмелі нічога, акрамя як рабіць нармальныя тэксты, часам хапала адвагі задаваць людзям нязручныя пытанні. Так, мы прымаем абставіны, таму што не можам супрацьстаяць.
Але ёсць рэчы, якія ты працягваеш рабіць, нягледзячы ні на што. Калі табе адразаюць правую нагу, ты бярэш мыліца і клыпаць на левай".
Журналісты інтэрнэт-рэсурсу адзначаюць, што па-за межамі Беларусі іх можна будзе чытаць па-ранейшаму. Таксама з матэрыяламі можна будзе пазнаёміцца праз Tor, Opera Turbo, проксі і ананімайзеры.
Акрамя таго, увечары 18 чэрвеня прадстаўнікі рэдакцыі паведамілі, што здымуць з сайта матэрыялы, якія выклікалі незадавальненне чыноўнікаў Мінінфарма.
Дыянаў: Я не шкадую kyky.org. А не трэба пісаць такія матэрыялы