Ледзяны дождж пакінуў сотні тысяч канадцаў без святла
Амаль паўмільёна жыхароў Канады засталіся без электрычнасці з-за ледзянога дажджу і моцнага ветра.
Улады кажуць, што аднавіць электразабеспячэнне пацярпелых раёнаў, хутчэй за ўсё, удасца толькі праз некалькі дзён.
Больш за ўсё пацярпела правінцыя Антарыа, перадае ВВС. У Таронта, найбуйнейшым горадзе краіны, без электрычнасці засталіся больш за 200 тысяч чалавек. Пяць чалавек загінулі на дарогах Канады ў розных ДТЗ, якія адбыліся з-за пагаршэння ўмоваў надвор'я.
Таксама парушаныя авіязносіны ў найбуйнейшых аэрапортах на ўсходзе краіны. Адмененыя тысячы рэйсаў у аэрапортах Атавы, Таронта, Манрэаля і Галіфакса.
Фота з сацыяльных сетак