Літоўская мытня распавяла, ці доўга яшчэ будуць чэргі на мяжы

Беларуска-літоўская мяжа

Беларуска-літоўская мяжа / DELFI

Літоўскія памежнікі і мытнікі распавялі, калі скончацца чэргі на мяжы.

Паслабляць увагу да кантролю не плануюць, наадварот, ён будзе толькі ўзмацняцца, распавядае літоўская мытня ў каментары для мясцовага медыя Delfi.

“Кантроль, звязаны з санкцыямі, верагодна, застанецца да заканчэння вайны ва Украіне. Мы рэкамендуем, калі няма нейкіх асаблівых прычын — тут вырашае сам чалавек — адмовіцца ад такіх паездак”, — дадаюць калегі мытнікаў — памежная служба.

Нагодай для дыскусіі на гэтую тэму ў літоўскіх медыя стала скарга беларуса, які расказаў, што мыў вымушаны суткамі стаяць на мяжы без ежы і прыбіральні.  Мужчына, што спяшаўся з камандзіроўкі ў Літве назад у Беларусь да цяжарнай жонкі, раз’юшыўся тым, што пропуск аўто на мяжы адбываецца так павольна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі