Лукашэнка: Беларусы будуць забяспечаныя прадуктамі (відэа)
Кіраўнік дзяржавы ў панядзелак сустрэўся з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў.
Гаворка ішла пра будучую ратыфікацыю дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, пра праблемы адукацыі, пра неабходнасць пашырыць вывучэнне беларускай мовы ў школе.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вываз прадуктаў у Расію кантралюецца і няма пагрозы, што іх "тут не застанецца".
Лукашэнка: "Харчавання хопіць. Што датычыць цэнаўтварэння, я таксама даручыў, мы прыглядваем за гэтым цяпер. Таму што ў Расіі на 30-40%, на 50% па некаторых таварных групах падскочылі цэны ў сярэднім... Пакуль я не бачу праблемы і наўрад ці яна будзе".
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што насельніцтва Беларусі прадуктамі будзе забяспечанае. Да таго ж, адзначыў ён, у любы момант можа быць закуплены дадатковы аб'ём прадуктаў у ЕС, Украіне і іншых краінах.
Фота — ria.ru