Лукашэнка: Беларусы не павінны думаць, што можа быць іншая ўлада
Кіраўнік дзяржавы ў чацвер зрабіў шэраг прызначэнняў ды выказаўся на тэму эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка спадзяецца на пераадоленне ў 2014 годзе негатыўных тэндэнцый у эканоміцы нашай краіны. Ён прызнаў, што "перыяд... перажываем сур'ёзны".
"Давайце папрацуем так, як трэба, каб людзі нават думаць не маглі пра тое, што замест цяперашняй улады можа быць нейкая іншая, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — А што для гэтага трэба зрабіць, вы ўсё выдатна разумееце: у будаўніцтве, ЖКГ, сельскай гаспадарцы, абароне чалавека, яго асноўных правоў на працу, годны заробак, жыццё, бяспеку, іншых пытаннях. Вось тут давайце зробім па максімуму, і людзі нас заўсёды падтрымаюць. Таму гэты палітычны складнік будзе вельмі важны ў бліжэйшы час у вашай працы. Але ўсё будзе нішто, калі не будзе працаваць эканоміка. Эканоміка — гэта падмурак".
Паводле слоў Лукашэнкі, калі добра будзе працаваць эканоміка, "усе электаральныя цыклы мы перажывем".
Фота — ria.ru