Лукашэнка: Гертнер плюнуў на Дом ураду ў Мінску
У Мінску працягваецца прэс-канферэнцыя кіраўніка Беларусі журналістам расійскіх рэгіянальных СМІ.
Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз спыніўся на "калійнай вайне". Ён прыгадаў, як гендырэктар "Уралкалія" прыехаў у беларускую сталіцу на запрашэнне прэм'ера Міхаіла Мясніковіча.
"Сядзеў сапляк нага за нагу. Казаў: "Не будзе гэтага!" Выйшаў, плюнуў на Дом ураду і — ў аэрапорт, а там яго...", — распавёў Лукашэнка.
Як вядома, у аэрапорце Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы, месяц правёў у СІЗА КДБ, а цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам у Мінску.