Лукашэнка і Пуцін пагутарылі пра “Уралкалій”

“Гэта была кароткая размова. Вельмі коратка тэма “Уралкалію” закраналася”, — цытуе “Радыё “Свабода” прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна Дзмітрыя Пяскова.

Па словах Пяскова, гутарка Пуціна і Лукашэнкі была неафіцыйнай, "на палях" саміта: "Гэта была непрацяглая размова сам-насам", перадае словы прэс-сакратара "РИА "Новости".

Пяскоў не адказаў на пытанне, ці выдасць Беларусь Расіі гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі