Лукашэнка ляціць на Еўрапейскія гульні ў Баку

Аляксандр Лукашэнка наведае з рабочым візітам Азербайджан. Ён працягнецца з 11 да 13 чэрвеня. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў.

Таксама кіраўнік Беларусі правядзе ў Баку шэраг двухбаковых сустрэч, наведае некаторыя спартыўныя аб'екты.

Адзначым, што ў адкрыцці Еўрапейскіх гульняў паўдзельнічае і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Цырымонія запланаваная на вечар 12 чэрвеня.

Першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні пройдуць у Баку з 12 да 28 чэрвеня. Падчас спаборніцтваў будуць разыграныя 253 камплекты медалёў у 20 відах спорту. У далейшым Еўрапейскія гульні будуць праводзіцца адзін раз у чатыры гады.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі