Лукашэнка: Мне прапануюць перанесці выбары на сакавік 2015 года (відэа)

Ён падкрэсліў, што гэта будзе экзамен для ўлады ды заклікаў прысутных чыноўнікаў "не падстройвацца пад выбары". Аляксандр Лукашэнка распавёў, што яму прапануюць замест лістапада 2015-га правесці прэзідэнцкія выбары ў сакавіку наступнага года.

Лукашэнка: "Цяпер сітуацыя спрыяльная, рэйтынг у дзеючага прэзідэнта ледзь не 90%. Давайце правядзем". Вось гэта будзе падман нашых выбаршчыкаў, нашага насельніцтва. Мы не павінны гэтага рабіць, тым больш падстаўляцца там, дзе не трэба, пад крытыку. Мы выйдзем да народа і скажам прама, што здолелі зрабіць, тое здолелі, што не здолелі — зробім. Хоча народ, хай галасуе, не хоча — не трэба. Няхай выбіраюць іншага чалавека".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што прэзідэнцкія выбары павінны быць праведзеныя ў Беларусі "сумленна".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі