Лукашэнка: Не дай бог карупцыя... літасці нікому не будзе

Лукашэнка: Не дай бог карупцыя... літасці нікому не будзе

26 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка прымаў кадравыя рашэнні. Між іншым быў прызначаны новы старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Аляксандр Гучок (дагэтуль ён быў намеснікам старшыні). Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў новапрызначанага чыноўніка пра недапушчальнасць "супрацьпраўных дзеянняў".

"Вы ведаеце, чым займацца і як, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Прынцыповасць, сумленнасць, шчырасць... Не дай бог карупцыя ці яшчэ нешта".

Лукашэнка нагадаў, "што адбываецца ў краіне" — напярэдадні КДБ заявіў пра выкрыццё маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя, па якой праходзяць больш за паўсотні чалавек. "Літасці ў гэтых адносінах нікому не будзе. Гэта датычыць усяго кіруючага складу", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі