Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з Пуціным і Мядзведзевым

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны, у размове з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуцінам Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў вынікі мінскага саміта, гуманітарную сітуацыю ва Украіне, а таксама “эканамічную тэматыку, якая ўяўляе ўзаемны інтарэс”.

У той жа дзень адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з расійскім прэм’ерам Дзмітрыем Мядзведзевым, у часе якой абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі