Лукашэнка прызнаўся, што баіцца з'яўлення прышлых алігархаў (відэа)

Аляксандра Лукашэнку цікавілі планы і перспектывы працы "Матор Січ" у Беларусі. Таксама ён хацеў вырашыць лёс Аршанскага авіярамонтнага завода, у савет дырэктароў якога ўваходзіць кіраўніцтва кампаніі.

Па словах Лукашэнкі, ён заклапочаны сітуацыяй на прадпрыемстве. Ён падкрэсліў, што, калі б украінцы яго "стварылі з нуля", то ён, верагодна, "не ўмешваўся б у пытанні дзейнасці прадпрыемства". Аднак аршанскі завод "быў створаны народам", і толькі пасля яго акцыянавалі.

"Я вельмі баюся прышлых алігархаў, вельмі баюся, каб гэтыя алігархі ў нас, не дай Бог, не з'явіліся, ды і не пачалі кіраваць краінай, як гэта прынята, не будзем паказваць пальцам, у іншых дзяржавах. Таму я вельмі асцярожна да гэтага пытання стаўлюся", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БелаПАН.

Пры гэтым кіраўнік Беларусі паабяцаў "Матор Січ" усялякую падтрымку ў выпадку дасягнення дамоўленасці. "Толькі вы мне павінны гаварыць праўду, што вы можаце, што не можаце. Вы павінны ведаць маю ідэалогію і мой падыход да гэтых пытанняў. Калі ў вас будуць нейкія пытанні, вы мне задайце, але калі мы з вамі вызначымся і дамовімся будаваць адносіны зыходзячы менавіта з гэтых ідэалагічных пастулатаў, то мы заўсёды будзем працаваць паспяхова і вы ніколі не будзеце мець праблем у Беларусі. Гэта я вам гарантую", — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка сказаў Пуціну, што прыме ўсіх украінцаў, якія прыедуць у Беларусь

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі