Лукашэнка сёння гаварыў, што Беларусі патрэбныя жывыя прыклады (відэа)

У сваёй прамове ён звярнуў увагу на працу прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта аснова ўсяго жыцця, "падмурак сацыяльна-палітычнай стабільнасці".

Лукашэнка: "Кожнае дасягненне канкрэтнага працоўнага калектыву — гэта ўнёсак у наш агульны дабрабыт. У нас павінны быць лепшыя — маякі, жывыя прыклады, на якія будуць раўняцца іншыя. Так з ручаёў узнікае магутная рачная плынь. Гэта важна для ўсіх сфераў жыццядзейнасці грамадства".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў апошнія гады ў Беларусі асаблівая ўвага надаецца пытанням мадэрнізацыі, развіццю навукаёмістых вытворчасцяў, выпуску прадукцыі, якая запатрабаваная ў краіне і канкурэнтаздольная на знешніх рынках.

Узнагароджанне было прымеркаванае да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 3 ліпеня.

Відэа — БЕЛТА, фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі