Лукашэнка: У параўнанні з іншымі краінамі, Бог у нас яшчэ ёсць (відэа)
У чацвер кіраўнік дзяржавы наведваў "Беларуськалій", дзе выказаўся на тэмы эканомікі, палітыкі, праблемы барацьбы з наркотыкамі.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што асабліва гэта датычыць моладзі, бо нямала беларусаў "захапляюцца гэтай заразай". Таму распрацоўваюцца спецыяльныя законы.
Лукашэнка: "У параўнанні з іншымі [краінамі] Бог у нас яшчэ ёсць. Чаму я гэта гавару? Мы знаходзімся на перакрыжаванні ўсіх шляхоў транзіту гэтага зелля. І вось гэтыя тоны, дзясяткі тон гэтай заразы ідуць праз нас. Натуральна, "асядаюць" тут. У гэтым нашая бяда. Але гэта не апраўданне".
Лукашэнка адзначыў, што гэтых мераў з боку дзяржавы будзе недастаткова, калі дарослыя дома не пачнуць глядзець за сваімі дзецьмі. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што ў хуткім часе беларусы стануць сведкамі прыняцця мераў па абароне грамадства ад наркотыкаў.